Song: Эфір SupeLight
Year: 2007
Viewed: 55 - Published at: 2 years ago

Вострыя
Грані адна адну ранілі
Губы ўсё пераблыталі
Туман з неба прасыпаны
Ў канцэнтрат, эфірам разведзены дзень

У маёй каве растала мутнае сонца
Гэты ліпкі вечар ужо гадзіну як бясконцы
Дахі сукі зьзялі атручаным срэбрам
Сёньня так як і ўчора я нікому не патрэбны

Дождж змые гэту
Ноч, сьцягне коўдру
З плеч, зліжаш маю соль
Стой!

Рукі
Мяне абясшкодзілі
У школе ты не праходзіла
Месцы, дзе твой розум крушыцца
Ты такі мяккі, салодкія слёзы глытай
Эфір superlight
Фальга абгарнула маю мякаць
Ай! Мне, на жаль, абрыдла плакаць
А ты так хацела маё цела
Сёньня так як і ўчора я сабе найгоршы вораг

Пераблытай мяне са сваім каханнем
Белай плямай на канапе
Узаемаразуменьне
Інстынктыўна
Гэта ўсё, на што ты здольная
Я ўсё ж гэта прадбачыў і цяпер балюча

Дождж змые гэту
Ноч, сьцягне коўдру
З плеч, зліжаш маю соль
Стой!

Сарвала
Мылам стала-растала
Свой водар пад маёй коўдрай забыла
Цела…

Злі
Мне
Свой
Боль
У бездань
Дождж змые гэту
Ноч, сьцягне коўдру
З плеч, зліжаш маю соль
Стой!

( Usplsk (Usplsk) )
www.ChordsAZ.com

TAGS :