Song: Арэлі Wings
Artist:  LEAR (BY)
Year: 2021
Viewed: 14 - Published at: 10 years ago

[Тэкст песні «Арэлі» ft. Уладзь Лепяшынскі]

[Куплет 1: Уладзь Лепяшынскі & Lear]
Калі мне было пяць, ля нашага дому стаялі арэлі
І да гэтых арэляў мы заўсёды ляцелі
І тады да аблокаў падкідвала нашыя целы
Мы скакалі далей за нашыя цені
Так высока й далёка глядзелі
І згубіць адчуванне палёту не хацелі

[Прыпеў: Lear & Уладзь Лепяшынскі]
Мама! прыйдзе час - перастанем мы
«Перабесімся», станем сталымі
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне
Я яшчэ пажыву хістаннямі
Мама! прыйдзе час - перастанем мы
«Перабесімся», станем сталымі
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне
Я яшчэ пажыву хістаннямі

[Куплет 2: Lear & Уладзь Лепяшынскі]
У шаснаццаць спатканне заспелі тыя арэлі
І сэрцы ўзляталі, і вочы ў цемры гарэлі
І трымцелі ад дотыкаў нашыя целы
І ў абдымкі спляталіся нашыя цені
Мы нібыта ў аблокі ляцелі
І згубіць адчуванне палёту не хацелі
[Прыпеў: Lear & Уладзь Лепяшынскі]
Мама! прыйдзе час - перастанем мы
«Перабесімся», станем сталымі
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне
Я яшчэ пажыву хістаннямі
Мама! прыйдзе час - перастанем мы
«Перабесімся», станем сталымі
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне
Я яшчэ пажыву хістаннямі

[Брыдж: Lear & Уладзь Лепяшынскі]
Скрыпяць на вятры старыя арэлі -
Пры пахіленым дрэве з размытым карэннем…
Час праходзіць адвечнай далінаю ценяў…
Як ніколі раней, мы сказаць бы хацелі…

[Прыпеў: Уладзь Лепяшынскі & Lear]
Мама! прыйдзе час - перастанем мы
«Перабесімся», станем сталымі
А пакуль - калі ласка, адстань ад мяне
Я яшчэ пажыву хістаннямі
Мама! прыйдзе час - перастанем мы
«Перабесімся», станем сталымі
А пакуль…

( LEAR (BY) )
www.ChordsAZ.com

TAGS :