Song: Мяне Me
Artist:  LEAR x Angst
Year: 2020
Viewed: 30 - Published at: 3 years ago

[Тэкст песні «Мяне» ft. Angst]

[Куплет 1: Angst]
Яны глядзелі на мяне, але не бачылі мяне
І менавіта так адносіны заходзілі ў тупік
Я намагаўся зразумець хаця б прычыну, чаму не
Але спакойныя размовы пераходзілі на крык
І - як так? Вось факт: знік кантакт. Антракт
Ну ок, хай так. Хаця
Не можа быць, бо мы жа рухаліся ў такт
І гэты танец перажытага не мог не мець працяг
Але не меў. І я нямеў
Таму ўсе спробы проста паставіў на паўзу
А паколькі выбар трапляў не на мяне
Дык лепей быць адному, чым разам
Усё так і было. Пакуль ты не з'явілася (Уяві)
І праз гэта ў мяне сілы ўсе
Хоць сэрца ўжо знасілася, ные і баліць
Таму я ўласна і не ведаю, што цяпер рабіць

[Прыпеў: Lear]
Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
[Куплет 2: Angst]
Не шукаю сэнс жыцця, бо мне не бачыцца працяг
А ты нібыта маеш сілу, каб выцягваць з небыцця
Як упартае дзіця (як дзіця). За гэта - дзяк
Бо штось даўно забытае ажывае у грудзях
Гэта кшталту пачуцця. З бруду і ныцця
Дзе я сам сабе суддзя, яно ўздымаецца як сцяг
Гэта нараджае крык, але я яго зацяў
Каб рэхам гэта ўсё не разнеслася наўсцяж
І гэта цяжка. Так. Бо наш кантакт -
Нібы павольны і бясконцы зорапад
Праз гэта і жаданняў мы загадваем так шмат
Што надакучыла жадаць чагосьці наўздагад
І я нібыта акрабат, што пазірае на канат
А першы крок па ім распачынае хісткі шлях
І я спрабую неяк зноў сябе пераканаць
(у тым) што не сарвуся ўніз ва ўсіх астатніх на вачах

[Прыпеў: Lear]
Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця
[Брыдж: Lear]
Зрабі мяне галоўным сэнсам жыцця
Бо без цябе святла няма ў вачах
Зрабі мяне галоўным сэнсам жыцця
Жыцця… жыцця…

[Прыпеў: Lear]
Дзялі мяне, сам з сабою дзялі
Разбі мяне, ды зноў па частках збяры
Там, дзе мы ўсе распачынаем свой шлях
Знайдзі мяне галоўным сэнсам жыцця

[Аўтра: Lear]
Галоўным сэнсам жыцця…
Зноў па частках збяры…
Пачынаем свой шлях…
Галоўным сэнсам жыцця…

( LEAR x Angst )
www.ChordsAZ.com

TAGS :